Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль прыгразіў зьнішчыць усе комплексы СПА Сырыі


Ізраільскі вайсковы самалёт
Ізраільскі вайсковы самалёт

Ізраіль «неадкладна» зьнішчыць комплексы супрацьпаветранай абароны Сырыі, калі тыя зноў заатакуюць ізраільскія самалёты. Пра гэта заявіў міністар абароны Ізраілю Авігдор Лібэрман.

У ноч на пятніцу, 17 сакавіка, ізраільскія самалёты трапілі пад абстрэл зэнітнымі ракетамі падчас паветранай апэрацыі ў Сырыі. Дамаск сьцьвярджае, што адзін самалёт быў зьбіты, ізраільскія вайскоўцы гэтай інфармацыю не пацьвердзілі.

Як сьцьвярджае ізраільскае камандаваньне, самалёты наносілі ўдары па канвоях са зброяй, якая пастаўляецца ў Лібан для шыіцкай ісламісцкай арганізацыі «Хізбала». Кіраўнік абароннага ведамства Ізраілю адзначыў, што ізраільскія вайскоўцы не зацікаўленыя ва ўмяшаньні ў канфлікт у Сырыі.

СМІ называлі тое, што адбылося, самым сур’ёзным інцыдэнтам паміж Ізраілем і Сырыяй за апошнія некалькі гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG