Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ паведамляе пра затрыманьне групы ўзброеных людзей на ўсходзе Ўкраіны


Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны затрымалі ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны больш за сорак чалавек са зброяй.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на штаб Антытэрарыстычнага цэнтру. Апэрацыя СБУ па прадухіленьні дывэрсій праводзілася ў населеных пунктах Тарэцк, Шчарбіновка і Курдюмаўка. Была выяўленая група ўзброеных асоб, якія адмовіліся здаць зброю. Украінскія вайскоўцы заявілі, што адмова ад здачы зброі зрабілася падставай для затрыманьня 43 чалавек.

Акрамя зброі, у затрыманых было канфіскавана «значная колькасьць» бутэлек з запальнай сумесьсю. Пра гэта паведаміла «Украінская праўда».

У паведамленьні, апублікаваным у Фэйсбуку на старонцы групы, якая называе сябе «Штабам блякады гандлю з акупантамі», у панядзелак было заяўлена, што рэдут на чыгуначнай станцыі «Крывой Тарэц» у пасёлку Шчарбінаўка Торацкага гарсавету Данецкай вобласьці ў цяперашні час захоплены супрацоўнікамі Службы бясьпекі Ўкраіны і паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG