Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр хакерскай групоўкі «Шалтай-Балтай» пайшоў на ўгоду са сьледзтвам


Уладзімір Анікееў

Ягоную справу будуць разглядаць без вывучэньня доказаў і сьведак.

Лідэр расейскай хакерскай групоўкі «Шалтай-Балтай» Уладзімір Анікееў пайшоў на ўгоду са сьледзтвам. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат.

Паводле адваката Руслана Коблева, справа ў дачыненьні да Анікеева будзе разгледжана ў адмысловым парадку без вывучэньня доказаў і сьведак.

Анікееў абвінавачваецца ў неправамерным доступе да кампутарнай інфармацыі — у складзе групы асобаў па папярэдняй змове. 3-га сакавіка суд падоўжыў арышт Уладзімера Анікеева.

Хакерская групоўка «Шалтай-Балтай» праславілася ўзломам электроннай пошты і акаўнтаў сацыяльных сетак высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў і палітыкаў. У іх ліку прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, яго прэс-сакратар Натальля Цімакова, намесьнік кіраўніка ўпраўленьня ўнутранай палітыкі адміністрацыі прэзыдэнта Цімур Пракапенка, віцэ-прэмʼер Аркадзь Дварковіч.

XS
SM
MD
LG