Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна каля будынка брытанскага парлямэнту — больш за 10 параненых, загінула жанчына, меркаваны нападнік забіты

абноўлена

Каля будынка парлямэнту Вялікабрытаніі ў Лёндане адбылася страляніна. Паводле тэлеканалу Sky News, больш за 10 чалавек параненыя.

Побач, на Вэстмінстэрскім мосьце, аўтамабіль наехаў на людзей, пацярпелі прынамсі пяць чалавек. Як паведамляе Associated Press, адна жанчына загінула.

Паводле дадзеных агенцтва Reuters, меркаваны нападнік застрэлены паліцыяй. Ці дзейнічаў у абодвух выпадках адзін нападнік — пакуль невядома. Паліцыя расьсьледуе інцыдэнт, ня выключаная вэрсія тэракту.

Праца Палаты абшчын прыпыненая, ідзе эвакуацыя з будынка. Лідэр Палаты Абшчын Дэйвід Лідынгтан паведаміў, што меркаваны нападнік застрэлены паліцыяй.

У цэнтар Лёндану сьцягнутыя дадатковыя сілы бясьпекі. Каля парлямэнта прызямліўся мэдычны верталёт. У сувязі з інцыдэнтам зачынена станцыя мэтро Вэстміністэр. Прэм’ер-міністр Тэрэза Мэй эвакуіравана. Праца палаты абшчын прыпыненая.

Парлямэнт Шатляндыі, дзе ішло абмеркаваньне другога рэфэрэндуму аб незалежнасьці, перапыніў працу. Пазьней тое самае зрабіў парлямэнт Уэльса.

Напад адбыўся ў гадавіну тэракту ў Брусэлі: год назад адбыліся выбухі ў аэрапорце і мэтро бэльгійскай сталіцы. Тады загінулі 35 чалавек.

Сёньняшняе здарэньне найбуйнейшы тэракт у Лёндане з ліпеня 2005 году, калі былі падарваныя тры цягнікі лёнданскага мэтро і адзін аўтобус, тады загінулі 52 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG