Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія памежнікі на мяжы з Украінай стралялі па парушальніках


Cпроба прарыву празь дзяржаўную мяжу ў пункце пропуску Аляксандраўка

Памежнікі спынілі спробу «прарыву» празь дзяржаўную мяжу Беларусі ў раёне прапускнога пункту «Аляксандраўка» з ужываньнем табэльнай зброі.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, у 01.45 ночы 20 сакавіка з украінскага боку праз Аляксандраўку спрабаваў прарвацца аўтамабіль маркі «Джып», зьбіў шлягбаўм, праехаў праз «сродак прымусовага спыненьня». Памежнікі ўжылі табэльную зброю.

Машыну спынілі праз 3 км — у раёне Габрылееўкі. Затрымалі двух чалавек, асобы якіх высьвятляюцца. У аўтамабілі мог знаходзіцца трэці чалавек, якога цяпер шукаюць.

У машыне, як сьцьвярджаюць памежнікі, знойдзены пісталет ТТ, два зараджаныя магазыны, а таксама «прадмет, вонкава падобны да тратылу з электрадэтанатарам».

Грамадзянамі якой краіны зьяўляюцца затрыманыя, зь якімі мэтамі яны ехалі і што ім інкрымінуюць, не паведамляецца. Але незаконныя дзеяньні са зброяй, учыненыя арганізаванай групай, могуць карацца турмой на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці, калі такое абвінавачаньне будзе выстаўленае.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG