Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ў Маскве Баранчык папрасіў прытулку ў Пуціна


Шэф-рэдактар ​​агенцтва Regnum Юрый Баранчык, затрыманы ў Маскве па запыце Беларусі, папрасіў прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна даць яму палітычны прытулак у Расеі.

«Гэта азначае, што кампэтэнтным органам РФ трэба будзе разам з рашэньнем пытаньня аб экстрадыцыі Баранчыка ў Беларусь вырашыць пытаньне па сутнасьці гэтага хадайніцтва», — цытуе Regnum адваката журналіста.

Юры Баранчык, затрыманы ў Маскве, знаходзіцца ў міжнародным вышуку, цяпер вырашаецца пытаньне аб яго выдачы Беларусі, паведамляе ТАСС.

Сьледчы камітэт Беларусі на афіцыйным сайце паведаміў, што Баранчыка затрымалі на запыт беларускага боку па справе аб распальваньні варожасьці, у межах якой летась былі арыштаваныя тры аўтары Regnum.

Апошняй на сёньня публікацыяй Баранчыка на Regnum ёсьць артыкул пад загалоўкам «Групоўка Макея пачала кампанію застрашэньня Лукашэнкі», дзе аўтар заяўляе, нібы міністар замежных справаў Беларусі гатовы заняць пасаду прэзыдэнта, а «прапагандысты Макея прапануюць Лукашэнку пайсьці шляхам Януковіча».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG