«Нескладана ўявіць, што адбылося б у натоўпе, калі б выбуховае рэчыва было выкарыстана паводле свайго прамога прызначэньня», — падсумаваў голас за кадрам.
У офісе Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў адбыўся ператрус, пасьля якога прадстаўнікі Сьледчага камітэту забралі 3 працэсары ад кампутараў, ноўтбук, 4 друкаркі, картрыдж і фарбы для запраўкі.
У Міністэрстве абароны Расеі пацьвердзілі інфармацыю пра гібель у Сырыі расійскага вайскоўца Арцёма Гарбунова.
У пасёлку Краснакаменка пад Феадосіяй у Крыме дырэктарка школы і выкліканая ёй паліцыя прагналі са стадыёна падлеткаў, якія гулялі ў футбол: іх абвінавацілі іх у правядзеньні незаконнага мітынгу.
Расейскага грамадзяніна, якога затрымалі ў аэрапорце гораду Александрыя ў Эгіпце за спробу правезьці ў багажы муляж выбуховага прыстасаваньня, адпусьцілі эгіпецкія ўлады.
Пра гэта паведаміў кіраўнік моладзевай суполкі «Зьвяз» Ігар Казьмярчак.
На вадасховішчы пасёлку Вейна, што пад Магілёвам, мор рыбы. Мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што гэта вынік атручваньня вады. Паводле іх, і раней у возеры ад бруднай вады дохла рыба, але каб гэтулькі, як цяпер, яны ніколі ня бачылі.
Грамадзянка Расеі, якая, як мяркуецца, была зьвязаная з Меўлютам Алтынташем, забойцам расейскага амбасадара ў Турэччыне Андрэя Карлава, арыштаваная ў Анкары.
Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Натальля Паклонская заявіла, што ў анэксаваным Расеяй Крыме заміраточыў бюст апошняга расейскага імпэратара Мікалая Другога.
Вольга Котава, сястра Натальлі Папковай, якую зьмясьцілі ў псыхіятрычную лякарню ў Берасьці напярэдадні «Маршам недармаедаў», лічыць сур’ёзнай заяву актывісткі аб распачатай галадоўцы. Вольга Котава кажа, што паважае выбар сваёй сястры, якая абрала шлях вулічнага пратэсту.
Цела было знойдзена ў пачатку лютага, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэта па Менскай вобласьці Тацьцяна Беланогая.
Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» зь Берасьця Андрэя Шарэнду затрымалі міліцыянты. Ня выключана, што выходныя ён можа правесьці ў пастарунку.
У баях за Пальміру тыдзень таму атрымаў цяжкія раненьні начальнік упраўленьня баявой падрыхтоўкі штабу Заходняй вайсковай акругі Расеі Пётр Мілюхін.
Раённы суд азэрбайджанскага гораду Сураханы прыгаварыў да двух гадоў турмы вядомага азэрбайджанскага блогера Мехмана Гусейнава — за тое, што той нібыта паклёпнічаў на паліцыю.
У Львоўскай вобласьці на шахце «Стэпавая» ад абвальваньня горнай пароды ў выніку выбуху загінулі 8 гарнякоў, у сувязі з чым прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясьціў 3 сакавіка днём агульнанацыянальнай жалобы.
У Эгіпце ў аэрапорце гораду Александрыя затрыманы грамадзянін Расеі, які спрабаваў пранесьці самаробнае выбуховае прыстасаваньне на борт самалёта, які накіроўваўся ў Стамбул.
Адкрывальнік Курапатаў, старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк, пракамэнтаваў канфлікт вакол будаўніцтва офіснага цэнтра побач з Народным Мэмарыялам.
Жыхар Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Расеі 1991 году нараджэньня быў ня раз судзімы ў Расеі. Беларускім памежнікам таксама паступілі зьвесткі пра магчымую датычнасьць яго да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці ў Расеі.
Участак менскага праспэкту Незалежнасьці ад вуліцы Казлова (каля пл. Перамогі) да вуліцы Сьвярдлова (пл. Незалежнасьці) перакрыюць з паловы на 9 вечара да 12 ночы 1 і 2 сакавіка.
У кастрычніку мінулага году ананімны творца дамаляваў мурал на сьцяне дому па Магілёўскай вуліцы, 32 у Менску, вядомы як «Масква — Менск». У букеце «беларускага хлопчыка» і ў вянку «расейскай дзяўчынкі» зьявіўся калючы дрот.
Сустаршыня Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч гэтак пракамэнтаваў вынікі перамоваў прадстаўнікоў абароны Курапатаў са старшынём Менскага гарвыканкаму Андрэем Шорцам, паводле якіх канчатковае вырашэньне праблемы адкладаецца на тыдзень:
Бэрлінская пракуратура прад’явіла абвінавачваньне 23-гадоваму жыхару Бэрліну па гэтак званай «Справе Лізы».
Дэпутатка Ганна Канапацкая зламала нагу. Пра тое, як гэта здарылася, яна сказала Свабодзе.
Стратэгія прадугледжвае таксама меры процідзеяньня іншым экстрэмісцкім групоўкам.
Кастрычніцкі раённы суд Марыюпалю ўзяў пад варту да 19 красавіка беларускага добраахвотніка Ігара Кляўко паводле падазрэньня ў выкраданьні і наўмысным забойстве.
Справа супраць апазыцыйнага палітыка ўзбуджаная па заяве расейскага бізнэсмэна Леаніда Маеўскага.
Злучаныя Штаты заклікалі Расею неадкладна вярнуцца да захаваньня замірэньня на ўсходзе Ўкраіны.
Пад дзьве тысячы чалавек апоўдні сабраліся ў Віцебску на плошчы Перамогі. І як толькі пачалі гучаць першыя прамовы нязгодных з Дэкрэтам № 3, увагу прысутных захапіла яна — прыгожая, яркая жанчына з выразнай жэстыкуляцыяй і рашучым голасам.
Сёньня, 25 лютага, каля 1-ай гадзіны ночы адбылася ўспышка «пылапаветранай сумесі без наступнага гарэньня» на Скідзельскім цукровым камбінаце, у выніку чаго пацярпелі пяцёра працаўнікоў прадпрыемства.
На захадзе Сырыі ў горадзе Хомс пры падрыве сьмяротнікаў ля будынкаў, дзе разьмешчаныя службы бясьпекі рэжыму Башара Асада, загінулі больш за сорак чалавек, паведаміў Сырыйскі цэнтар маніторынгу парушэньняў правоў чалавека.
Мы сабралі цікавыя допісы, прысьвечаныя Курапатам, з Фэйсбуку і Твітэру. Вашыя думкі, ацэнкі і разважаньні таксама могуць трапіць у наш агляд. Карыстайцеся тэгам #курапаты.
Удзень 24 лютага на будоўлі каля Курапатаў адбылася бойка паміж праціўнікамі будаўніцтва бізнэс-цэнтру і невядомымі людзьмі ў чорнай вопратцы.
У Менскім гарадзкім судзе 24 лютага выступілі з апошнім словам 27-гадовая Аліна Шульганава, якую абвінавачваюць у арганізацыі двайнога забойства ў сьнежні 2015 году, і адзін з выканаўцаў забойства, перадае БелаПАН.
У Слуцку ля цукровага заводу на месцы рэканструкцыі рэспубліканскай аўтадарогі Р23 Менск — Мікашэвічы праз паводку патанулі два пагрузчыкі.
У Вене зноў арыштаваны ўкраінскі бізнэсовец Дзьмітрый Фірташ у сувязі з патрабаваньнем ЗША наконт ягонай выдачы.
Выкрадзены ў Адэсе дэпутат Вярхоўнай Рады, намесьнік кіраўніка фракцыі Блёку Пятра Парашэнкі Аляксей Ганчарэнка ўжо знаходзіцца ў бясьпечным месцы, пачуваецца добра і пачынае сьведчыць у справе пра ягонае выкраданьне.
Уначы 23 лютага ў цэнтры Львова адбылася бойка паміж мясцовымі жыхарамі і грамадзянамі Беларусі.
У Парыжы сотні старшакляснікаў і студэнтаў выйшлі на пратэст супраць паліцэйскага гвалту. Старшаклясьнікі заблякавалі ўваходы ў дзесяткі школ, перш чым адправіцца на несанкцыянаваную вулічную акцыю.
У Мінабароны паведамілі, што ніхто не пацярпеў, а «самалёт не пакінуў тэрыторыю аэрадрома».
Малайзія абвясьціла ў вышук па лініі Інтэрполу чатырох падазраваных у датычнасьці да сьмерці Кім Чэн Нама, брата лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.
Трэцяя ноч у намётавым лягеры на поўначы Менску пачалася для абаронцаў Курапатаў спакойна, а скончылася нападам невядомых у масках. Свабода сачыла за падзеямі ад позьняга вечара да шостай гадзіны ранку.
Прыкладна а 3-й ночы на лягер абаронцаў Курапатаў напалі невядомыя ў масках з драўлянымі завостранымі палкамі.
Распачата крымінальная справа па факце нанясеньня шкоды ў буйным памеры ТАА «Белрэканструкцыя» — забудоўшчыку бізнэс-цэнтру каля ўрочышча Курапаты.
63-гадовы рэдактар апазыцыйнай газэты «Эрк» («Воля») Мухамад Бэкжан, які зьяўляецца малодшым братам Мухамада Саліха — галоўнага апанэнта былога прэзыдэнта Ўзбэкістана Іслама Карымава, які знаходзіўся ў зьняволеньні з 1999 года, быў выпушчаны на волю 22 лютага.
У Століне раённы суд завяршыў разгляд справы, фігурантамі якой зьяўляюцца сем’і міліцыянта мясцовага РАУС і непаўналетняга Ўладзіслава Палхоўскага.
Аўстрыйская паліцыя затрымала ўкраінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа, калі той пакідаў суд у Вене пасьля пасяджэньня, на якім судзьдзя «фактычна дазволіў» яго экстрадыцыю ў ЗША, паведамляе Бі-бі-сі.
У паветры Чэхіі і яшчэ шасьці эўрапейскіх краінаў знойдзены радыеактыўны ёд невядомага паходжаньня.
Апэляцыйны суд у Вене сёньня задаволіў скаргу пракуратуры Аўстрыі на адмову Зямельнага суду Вены ў красавіку 2015 году экстрадыяваць украінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа ў ЗША.
Ізраільскага вайсковага мэдыка Эльёра Азарыю, які быў арыштаваны за забойства палестынца, асудзілі на 18 месяцаў турэмнага зьняволеньня.
Ермакову забаронены ўезд у Беларусь на 5 год, вынікае з паперы аб высылцы. За незаконнае перасячэньне мяжы Беларусі яму пагражае крымінальная адказнасьць.
Загрузіць яшчэ