Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Расею і сэпаратыстаў выконваць замірэньне ва Ўкраіне


Злучаныя Штаты заклікалі Расею неадкладна вярнуцца да захаваньня замірэньня на ўсходзе Ўкраіны.

У паведамленьні Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША гаворыцца, што пракрамлёўскія сэпаратысты ў Данбасе пры падтрымцы расейскіх вайскоўцаў зьдзяйсьняюць напады на міжнародных назіральнікаў.

Ідзецца пра абстрэл Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ і захоп бесьпілётнага лятучага апарату сэпаратыстамі ў мінулую пятніцу. У Дзярждэпартамэнце таксама заклікалі сэпаратыстаў спыніць атакі на абʼекты грамадзянскай інфраструктуры, у тым ліку на Данецкую фільтравальную станцыю, і вывесьці ўсё цяжкае ўзбраеньне адпаведна Менскім дамоўленасьцям.

На гэтым тыдні сытуацыя ў Данбасе абвастрылася. 24 лютага Данецкая фільтравальнай станцыя спыніла працу, тысячы людзей засталіся без вады. Сэпаратысты заявілі, што станцыя захопленая байцамі з украінскіх радыкальных падразьдзелаў. Кіеў вінаваціць у абстрэле самаабвешчаную «Данецкую народную рэспубліку». Абодва бакі канфлікту адмаўляюць парушэньне замірэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG