Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене паліцыя затрымала ўкраінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа


Аўстрыйская паліцыя затрымала ўкраінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа, калі той пакідаў суд у Вене пасьля пасяджэньня, на якім судзьдзя «фактычна дазволіў» яго экстрадыцыю ў ЗША, паведамляе Бі-бі-сі.

Пра затрыманьне Фірташа паведаміла венская пракуратура.

У паведамленьні ведамства гаворыцца, што затрыманьне зроблена на падставе так званага эўрапейскага ордэра на арышт, які выдаецца па запытах краінаў — чальцоў Эўразьвязу.

У лістападзе мінулага года Антыкарупцыйная пракуратура Гішпаніі абвясьціла Фірташа ў вышук у рамках расьследаваньня справы аб адмываньні сродкаў, здабытых незаконным шляхам. Па дадзеных крыніцаў гішпанскай газэты El Pais, ордэр на арышт выдаў суд у Барсэлёне.

XS
SM
MD
LG