Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: у Пальміры на міне падарваўся расейскі генэрал


У баях за Пальміру тыдзень таму атрымаў цяжкія раненьні начальнік упраўленьня баявой падрыхтоўкі штабу Заходняй вайсковай акругі Расеі Пётр Мілюхін.

Яго спэцрэйсам даставілі ў вайсковы шпіталь ім. Бурдэнкі ў Маскве, паведамляюць расейскія СМІ.

У выніку выбуху міны Мілюхін страціў абедзьве нагі і вока. На базе расейскіх войскаў у Хмэйміме ён атрымаў першую дапамогу, але пасьля стан яго здароўя рэзка пагоршыўся, і яго перавезьлі ў Маскву. Ён — першы расійскі генэрал, які быў паранены ў Сырыі.

Афіцыйна расейскія вайсковыя крыніцы пакуль не пацьвердзілі інфармацыю аб раненьні Мілюхіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG