Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбола, які арганізаваў правакацыю ў «Прэзыдэнт-гатэлі», дэпартавалі зь Беларусі


Незарэгістраваная расейская партыя «Другая Россия» паведаміла пра высылку з тэрыторыі Беларусі нацбола Цімафея Ермакова, які быў арыштаваны на 5 дзён пасьля інцыдэнту ў «Прэзыдэнт-гатэлі» , дзе некалькі чалавек сарвалі прэс-канфэрэнцыю спэцпрадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка, скандавалі «Данбас — у склад Расеі» і раскідвалі антыўкраінскія ўлёткі.

Ермакову забаронены ўезд у Беларусь на 5 год, вынікае з паперы аб высылцы. За незаконнае перасячэньне мяжы Беларусі яму пагражае крымінальная адказнасьць.

Як сьцьвярджае «Другая Россия», па прылёце ў маскоўскае Дамадзедава Ермакова затрымалі супрацоўнікі расейскага Цэнтру Э для «прафіляктычнай антыэкстрэмісцкай размовы».

На інцыдэнт у «Прэзыдэнт-гатэлі» не было жорсткай рэакцыі беларускіх уладаў. Ні ахова, ні міліцыя іх не затрымалі ўдзельнікаў правакацыі на месцы, тыя спакойна пакінулі «Прэзыдэнт-гатэль» у Менску. «Нам дазволілі сысьці», — казала Свабодзе ўдзельніца правакацыі.

Свастыка, янот, лімонка, зялёнка: расейскія радыкальныя рухі, якія адзначыліся ў Беларусі

XS
SM
MD
LG