Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце адпусьцілі расейца, затрыманага за муляж бомбы


Расейскага грамадзяніна, якога затрымалі ў аэрапорце гораду Александрыя ў Эгіпце за спробу правезьці ў багажы муляж выбуховага прыстасаваньня, адпусьцілі эгіпецкія ўлады. У пасольстве Расеі ў Каіры ўдакладнілі, што ён ужо паляцеў з Эгіпту.

2 сакавіка эгіпецкія СМІ паведамілі, што ў аэрапорце Александрыі быў затрыманы расеец, які спрабаваў пранесьці самаробнае выбуховае прыстасаваньне на борт самалёта, які накіроўваўся ў Стамбул. У расейскім консульстве ўдакладнілі, што ў яго чамадане выявілі слоік з газаваным напоем, драты і мікрасхемы.

Авіязносіны паміж Расеяй і Эгіптам былі спыненыя ў лістападзе 2015 году пасьля тэракту на борце самалёта A321 расейскай кампаніі «Кагалымавиа», які ляцеў з Шарм-эш-Шэйху ў Санкт-Пецярбург.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG