«Выбух адбыўся на гарызонце 550 мэтраў. У той час на аварыйным участку працавалі 34 шахцёры, восем зь іх загінулі, усе іншыя з траўмамі паднятыя на паверхню», — паведамілі радыё Свабода ў Дзяржаўнай службе Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
Прычына выбуху высьвятляецца. У аварыйна-выратавальных працах бралі ўдзел каля паўсотні выратавальнікаў.
У сувязі з гібельлю шахцёраў ад выбуху прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам абвясьціў 3 сакавіка жалобы. Згодна з дакумэнтам, апоўдні па ўсёй Украіне адбудзецца хвіліна маўчаньня, а на будынках органаў дзяржаўнай улады, мясцовага самакіраваньня і дзяржаўных прадпрыемстваў будзе прыспушчаны дзяржаўны сьцяг.
У тэле- і радыёпраграмах будуць скасаваныя забаўляльна-канцэртныя перадачы.