Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справа Лізы»: бэрлінца абвінавацілі ў сэксуальным гвалце


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Бэрлінская пракуратура прад’явіла абвінавачваньне 23-гадоваму жыхару Бэрліну па гэтак званай «Справе Лізы».

Мужчына, чыё імя не раскрываецца, абвінавачваецца паводле артыкулу «сэксуальны гвалт у адносінах да дзяцей у асабліва цяжкай форме». Пракуратура лічыць, што сэкс паміж Лізай і мужчынам адбыўся ўвосень 2015 году па ўзаемнай згодзе, але дзяўчынцы на той час было толькі 13 гадоў. У Нямеччыне любыя сэксуальныя кантакты з асобамі, якія не дасягнулі 14 гадоў, лічацца сэксуальным гвалтам у адносінах да дзяцей і караюцца паводле закону.

Акрамя абвінавачваньня ў сэксуальным гвалце, мужчына таксама абвінавачваецца ў вырабе парнаграфіі, бо ён здымаў сэкс з дзяўчынкай на відэа.

Як паведаміла ў інтэрвію Deutsche Welle прэсавая сакратарка бэрлінскага Зямельнага суду па крымінальных справах Ліза Яні, сэксуальныя дзеяньні адбываліся ў кастрычніку і лістападзе 2015 году, і такім чынам не зьвязаныя з эпізодам зьнікненьня дзяўчынкі ў студзені 2016 году.

***

У пачатку 2016 году расейскія тэлеканалы распаўсюдзілі інфармацыю, што 13-гадовая дзяўчынка зь сям’і выхадцаў з Расеі, нібыта была выкрадзена мігрантамі і згвалтаваная. Гэта выклікала дыпляматычны крызіс у адносінах паміж Расеяй і Нямеччынай. Паводле вэрсіі расейскіх мэдыяў, якую падтрымаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, «ясна, што дзяўчынка абсалютна дакладна не па добрай волі зьнікала на 30 гадзін», а паліцыя і ўлады Нямеччыны нібыта хавалі інфармацыю пра тое, што з ёй адбылося. Расейскія тэлеканалы абвінавацілі ў выкраданьні і гвалце групу мігрантаў, што прывяло да пратэстаў выхадцаў з Расеі ў Нямеччыне.

Паліцыя ўвесь час расьсьледаваньня прытрымлівалася іншай вэрсіі — выкраданьня і гвалту ў дачыненьні да падлетка не было, але ў яе раней быў добраахвотны сэкс, пра які яна збаялася расказаць сваякам. Што тычыцца яе зьнікненьня больш чым на суткі, дык Ліза, паводле вэрсіі паліцыі, не была выкрадзена, а пайшла з дому сама, бо ў яе былі праблемы ў школе, якія яна таксама хацела схаваць ад бацькоў. Паліцыя пазьней ўстанавіла, што яна хавалася ў доме ў 19-гадовага сябра.

Лаўроў тады папракнуў нямецкія ўлады ў спробе «паліткарэктна залякіраваць рэчаіснасьць». У адказ міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, заявіў, што Лаўроў умешваецца ва «ўнутрынямецкую дыскусію пра мігрантаў і распальвае яе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG