Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы старшаклясьнікі і студэнты пратэстуюць супраць паліцэйскага гвалту


France -- Protests in Paris. High school and college students are playing a prominent role in weeks of protests over a bill to relax the work week and make lay-offs easier.

У Парыжы сотні старшакляснікаў і студэнтаў выйшлі на пратэст супраць паліцэйскага гвалту. Старшаклясьнікі заблякавалі ўваходы ў дзесяткі школ, перш чым адправіцца на несанкцыянаваную вулічную акцыю, дзе іх ужо чакалі спэцпадразьдзяленьні паліцыі па барацьбе з масавымі беспарадкамі.

Гэта чарговы з шэрагу пратэстаў, якія ўспыхнулі ў паўночных прымесьцях Парыжу, дзе 22-гадовы афрыканец нібыта быў згвалчаны паліцэйскімі пры дапамозе дубінкі падчас арышту 2 лютага. Гэта адбылося ў раёне, дзе пражывае вялікая колькасьць імігрантаў. Пратэсты адбыліся за два месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў, падчас якіх у першым туры чакаецца лідэрства Марын Лё Пэн, кіраўніцы антыімагранцкай партыі «Нацыянальны фронт».

Адміністрацыі навучальных устаноў Парыжа заявілі, што больш за 10 школ былі ахоплены беспарадкамі, падчас якіх маладыя людзі блякавалі ўваходы сьмецьцевымі бакамі і іншымі прадметамі.

XS
SM
MD
LG