Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат галоўнага апанэнта нябожчыка Карымава вызвалены пасьля 18-гадовага зьняволеньня


Мухамад Бэкжан (справа) пасьля вызваленьня з калёніі ў Зарафшане, 22 лютага 2017 года.

63-гадовы рэдактар ​​апазыцыйнай газэты «Эрк» («Воля») Мухамад Бэкжан, які зьяўляецца малодшым братам Мухамада Саліха — галоўнага апанэнта былога прэзыдэнта Ўзбэкістана Іслама Карымава, які знаходзіўся ў зьняволеньні з 1999 года, быў выпушчаны на волю 22 лютага.

Пра гэта «Свабодзе» паведамілі ягоныя родныя. У 2011 годзе, за месяц да вызваленьня з калёніі яго тэрмін быў працягнуты яшчэ на 4 гады і 8 месяцаў. Сёньня, пасьля заканчэньня гэтага тэрміну, Мухамад Бэкжан быў выпушчаны з калёніі ў Зарафшане.

У сакавіку 1999 году ў Кіеве ўзбэцкія спэцслужбы выкралі Мухамада Бэкжана і вывезьлі яго ва Ўзбэкістан. На радзіме ён быў абвінавачаны ў датычнасьці да арганізацыі выбухаў, якія адбыліся ў лютым таго ж года. Узбэцкі суд прыгаварыў Мухамада Бэкжана да 15 гадоў турмы. Узбэцкая апазыцыя сьцьвярджае, што ягонае зьняволеньне было зьвязанае з пазыцыяй брата, які лічыўся галоўным апанэнтам Карымава.

29 кастрычніка 2016 года прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў сустракаўся з намесьнікам дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаньнях Томасам Шэнанам. Як стала вядома «Свабодзе», падчас гэтай сустрэчы абмяркоўвалася пытаньне аб вызваленьні з турмаў узбэцкіх палітвязьняў.

XS
SM
MD
LG