Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаўскім раёне знайшлі цела, як мяркуецца, салдата, які летась уцёк з часткі


Цела было знойдзена ў пачатку лютага, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэта па Менскай вобласьці Тацьцяна Беланогая.

Не выключана, што загінулы — салдат, які самавольна пакінуў частку ў Жодзіне ў лістападзе мінулага года. На месцы гібелі маладога чалавека знойдзеныя яго асабістыя рэчы, паведамляе БелаПан.

Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік УСК, апазнаць загінулага, улічваючы ўмовы надворʼя, цяпер складана. Прызначаны шэраг экспэртыз, якія дадуць магчымасьць у тым ліку ўсталяваць прычыну сьмерці. Сьлядоў крымінальнага характару на месцы здарэньня не выяўлена. Не выключана, што гэта суіцыд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG