Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канапацкая зламала нагу, але зьбіраецца праз тыдзень быць у Палаце прадстаўнікоў


Ганна Канапацкая

Дэпутатка Ганна Канапацкая зламала нагу. Пра тое, як гэта здарылася, яна сказала Свабодзе:

«Раніцай я выходзіла з падʼезду. Пасьлізнулася, павалілася, адчула востры боль. Высьветлілася, што пералом у двух месцах, але бяз зрушваньня. Магчыма, ёсьць і трэшчына, трэба будзе дадаткова правяраць.

Паклалі гіпс. Ляжу дома. Лекары кажуць, што гэта тыдняў на шэсьць. Першы тыдзень прапісаны поўны спакой. Затым можна будзе пакрыху рухацца. Калі лекаваньне будзе ісьці добра, паспрабую праз тыдзень нават заскочыць у Палату прадстаўнікоў.

Працы шмат. Добра, што сучасная тэхніка дапамагае за ўсім сачыць. Так што ведаю пра ўсе падзеі, сёе-тое спрабую зрабіць сама: занатоўваю прапановы да некаторых дакумэнтаў».

Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў, што Ганна зьбіралася ляцець у Вашынгтон, дзе праходзіць усясьветны форум жанчын-парлямэнтароў, якія абраліся першы раз у парлямэнт. Але не атрымалася.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG