Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў ўзялі ў аблогу міліцыянты


Ігар Казьмярчак

Пра гэта паведаміў кіраўнік моладзевай суполкі «Зьвяз» Ігар Казьмярчак:

«Прадстаўнікі розных грамадзкіх структур сабраліся ў офісе па вуліцы Чырвонаармэйскай, 13, каб абмеркаваць бягучыя справы. Усяго нас каля 15-ці чалавек. Дзьверы мы звычайны не зачыняем на замок, бо ня робім нічога незаконнага. Хвілін 20 таму да нас пагрукалі і зайшлі міліцыянты. Заявілі, што да іх „паступіў сыгнал“, нібыта ў нас займаюцца вырабам фальшывых грошай.

Неўзабаве пад’ехалі людзі ў цывільным, са Сьледчага камітэту. На дадзены момант пайшлі па вуліцы — а гэта прыватны сэктар — каб шукаць панятых. Хаця пастановы на ператрус нам ніхто не прад’явіў».

Паводле Ігара Казьмерчака, службоўцы спачатку патлумачылі, што хочуць толькі апытаць усіх прысутных. Аднак яшчэ праз колькі хвілінаў прывезьлі пастанову на ператрус, які мае неўзабаве пачацца.

Спадар Казьмярчак зьвязвае нечаканы візыт з тым, што 12-га сакавіка ў Воршы плянуецца «Марш недармаедаў». Зьвесткі пра гэта ўжо распаўсюджаны па сацыяльных сетках, а таксама разьмешчаны на мясцовым незалежным сайце orsha.eu.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG