Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанскі блогер атрымаў два гады турмы за паклёп на паліцыю


Мехман Гусейнащ каля суду 10 студзеня 2017 году
Мехман Гусейнащ каля суду 10 студзеня 2017 году

Раённы суд азэрбайджанскага гораду Сураханы прыгаварыў да двух гадоў турмы вядомага азэрбайджанскага блогера Мехмана Гусейнава — за тое, што той нібыта паклёпнічаў на паліцыю.

Гусейнаў сьцьвярджаў, што быў выкрадзены 9 студзеня ў цэнтры Баку асобамі ў цывільным адзеньні, калі ён выйшаў з кавярні і накіроўваўся на сустрэчу з сябрамі. У гэты момант да яго падбеглі некалькі чалавек, запіхнулі ў машыну і на галаву накінулі мяшок:

3 гадзіны пратрымалі тварам уніз зь мяшком на галаве.

«Мяне 3 гадзіны пратрымалі тварам уніз зь мяшком на галаве. Білі, я адчуваў, што з носа ідзе кроў. Я трываў. У мяне не хапала дыханьня. Мяне прыніжалі словамі», - распавядаў пасьля блогер.

У выкраданьні ён абвінаваціў супрацоўнікаў паліцыі.

Паліцыя вылучыла сустрэчныя абвінавачваньні, заявіўшы, што блогер быў затрыманы за напад і праявіў злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням работніка паліцыі.

«Паводле чалавека, які вылучыў абвінавачваньні супраць блогера, Мехман закрануў яго плячом. Калі ён запатрабаваў тлумачэньняў, Мехман яго аблаяў. Пасьля гэтага прыбыла паліцыя», — паведаміў падрабязнасьці затрыманьня Гусейнава ягоны адвакат Эльчын Садыгаў.

Суд у студзені аштрафаваў Гусейнава на 200 манатаў (каля 112 даляраў) за непадпарадкаваньне паліцыі. Пасьля гэтага Гусейнаў некаторы час зьбіраў грошы на аплату штрафу. Ён быў нязгодны з рашэньнем суду і меў намер аплаціць штраф як мага больш дробнымі манэткамі. У знак падтрымкі блогера многія яго прыхільнікі прыносілі яму манэты на аплату штрафу.

Калі Гусейнаў заявіў пра катаваньні, якія да яго ўжывалі паліцыянты падчас затрыманьня, супраць яго распачалі яшчэ адну справу — аб паклёпе.

Гусейнаў шырока вядомы ў Азербайджане сваімі выкрывальнымі ролікамі. У апошнія месяцы ён рыхтаваў сэрыю відэарэпартажаў аб карупцыі ў ва ўладзе Азэрбайджану — сярод міністраў, дэпутатаў і алігархаў. Яго відэа былі вельмі папулярныя ў сацсетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG