Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: у Турэччыне арыштавалі грамадзянку Расеі, зьвязаную з забойцам пасла Карлава


Грамадзянка Расеі, якая, як мяркуецца, была зьвязаная з былым паліцыянтам Мэўлютам Алтынташам, забойцам расейскага амбасадара ў Турэччыне Андрэя Карлава, арыштаваная ў Анкары, паведаміла газэта Hurriyet.

Імя арыштаванай — Кацярына, ёй 33 гады, сьледзтва падазрае, што яна падтрымлівала тэлефонныя кантакты з Алтынташам да канца лістападу, а таксама мела зносіны зь ім праз мэсэнджэр WhatsApp.

Журналісты таксама сьцьвярджаюць, што яна мае дачыненьне да арганізацыі інтымных паслуг у пяцізоркавым гатэлі ў Анкары.

Пасол Андрэй Карлаў быў застрэлены 19 сьнежня падчас выступу на адкрыцьці ў Анкары фотавыставы «Расея ад Калінінграду да Камчаткі вачыма падарожніка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG