Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію World Press Photo прысудзілі за здымак забойства пасла Расеі


Галоўную ўзнагароду конкурсу World Press Photo атрымаў фатограф Бурхан Азбіліджы за здымак зь месца забойства пасла Расеі ў Турцыі Андрэя Карлава.

Амбасадар быў застрэлены 19 сьнежня 2016 года на выставе ў Анкары. Забойца — супрацоўнік паліцыі Мэўлют Алтынташ.

Напад на пасла Расеі ў Анкары Андрэя Карлава адбыўся, калі дыплямат выступаў на адкрыцьці выставы «Расея вачыма турак», арганізаванай пасольствам Расеі ў Анкары і муніцыпалітэтам сталічнага раёна Чанк.

Нападнік быў забіты паліцыянтамі. Расейскі амбасадар памёр ад атрыманых раненьняў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG