Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме на матч дваровых камандаў прыехала паліцыя і забараніла яго, прыняўшы за «мітынг»


У пасёлку Краснакаменка пад Феадосіяй у Крыме дырэктарка школы і выкліканая ёй паліцыя прагналі са стадыёна падлеткаў, якія гулялі ў футбол: іх абвінавацілі іх у правядзеньні незаконнага мітынгу.

Сустрэча праходзіла 4 сакавіка на школьным стадыёне. Дырэктарка школы ўбачыла, як падлеткі гуляюць у футбол, і выклікала паліцыю. Калі прыехаў участковы, яна запатрабавала ад футбалістаў спыніць гульню, патлумачыўшы гэта тым, што ўдзельнікі матчу не апавясьцілі аб правядзеньні гульні гарадзкія ўлады.

Пасьля таго як школьнікі працягнулі гульню, дырэктарка загадала забраць з поля футбольную браму, а паліцыянт заявіў, што футбалісты праводзяць на стадыёне «несанкцыянаваны мітынг, ня ўзгоднены з адміністрацыяй Феадосіі».

Падлеткі разьмясьцілі відэазапіс інцыдэнту ў сацыяльных сетках і паведамілі, што раней ім ніколі не забаранялі гуляць на школьным стадыёне.

Error rendering VK.

«Пасьля забароны дырэктаркі школы нам што застаецца? Піць і наркаманіць?» — зазначылі яны.

У панядзелак, 6 сакавіка, сытуацыю абмеркавалі на нарадзе ў мэрыі Феадосіі. Кіраўнік гарадзкога аддзелу адукацыі Надзежда Аляксеенка заявіла, што дырэктарка дзейнічала паводле правілаў. «Гэта масавы збор падлеткаў», а «адміністрацыю школы ніхто не папярэдзіў, арганізатары гульні не запрасілі прадстаўніка паліцыі і мэдпэрсанал», — падкрэсьліла яна.

Але кіраўнік гарадзкой адміністрацыі Станіслаў Крысін даручыў падначаленым правесьці службовае расьсьледаваньне:

«Я не разумею такога: дзеці гуляюць у футбол, і ім забараняюць», — зазначыў ён.

Настоящее время
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG