Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: аўтамабіль, які нібыта спрабаваў прарвацца празь дзяржаўную мяжу Беларусі, не перасякаў украінскай мяжы ВІДЭА


Алег Слабадзян

У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заяўляюць, што аўтамабіль, які нібыта спрабаваў прарвацца празь дзяржаўную мяжу Беларусі непадалёк ад беларускага пункту пропуску «Аляксандраўка», не перасякаў дзяржаўную мяжу Ўкраіны.

«У выніку папярэдняй праверкі высьветлілася, што аўтамабіль з нумарамі беларускай рэгістрацыі не перасякаў мяжу ані на ўезд, ані на выезд», — сказаў Радыё Свабода дарадца старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Алег Слабадзян.

У той жа час, паводле яго, у раёне інцыдэнту ёсьць пэўныя абшары, на якіх знаходзяцца населеныя пункты, і празь іх можна пераехаць з украінскай на беларускую тэрыторыю, мінуючы памежныя пункты пропуску.

«Зараз працягваецца праверка, што адбылося, і нашы беларускія калегі спрабуюць устанавіць асобы грамадзян, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, бо ў іх не было дакумэнтаў», — дадаў Алег Слабадзян.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сёньня паведаміў пра спробу «прарыву» празь дзяржаўную мяжу Беларусі ў раёне прапускнога пункту «Аляксандраўка» з ужываньнем табэльнай зброі.

Cпроба прарыву празь дзяржаўную мяжу ў пункце пропуску Аляксандраўка
Cпроба прарыву празь дзяржаўную мяжу ў пункце пропуску Аляксандраўка

Інцыдэнт адбыўся у 01.45 ночы 20 сакавіка, калі з украінскага боку праз Аляксандраўку спрабаваў прарвацца аўтамабіль маркі «Джып». Машына зьбіла шлягбаўм і праехала праз «сродак прымусовага спыненьня». Машыну спынілі праз 3 км — у раёне Габрылееўкі, затрымалі дзьвюх асоб, а яшчэ аднаго грамадзяніна, які мог знаходзіцца ў машыне, шукаюць.

У аўтамабілі, сьцьвярджаюць беларускія памежнікі, знойдзены пісталет ТТ, два зараджаныя магазіны, а таксама «прадмет, вонкава падобны да тратылу з электрадэтанатарам».

Відэа Памежнага камітэту Беларусі:

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG