Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

Курманбек Бакіеў, прэзыдэнт Кіргізстану ў 2005–2010 гадах, які прыйшоў да ўлады ў выніку «Тульпанавай рэвалюцыі», даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода. У выніку закалотаў у 2010 годзе апазыцыя адхіліла яго ад улады. Разам зь сямʼёй прыбыў у Менск на асабістае запрашэньне А. Лукашэнкі.

Усё больш дзяўчат замест ёгі і фітнэсу абіраюць адзінаборствы. Мы наведалі менскія залі, каб паглядзець на тых, хто хоча быць як Джына Карана.

10 сакавіка 1942 году нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч. Свабода сабрала 10 фактаў пра жыцьцё і дзейнасьць Міхася Ткачова.

Цягам сёньняшняга дня міліцыя гвалтоўна затрымала трох грамадзкіх актывістаў і палітыкаў падчас жывых эфіраў. Глядзіце, як гэта адбывалася.

Радыё Свабода публікуе невядомае раней відэа з пахаваньня Ёсіфа Сталіна. Маёр амэрыканскай арміі Марцін Мангоф (Martin Manhoff) быў у гэты час у Маскве і зьняў пахаваньне з акна амбасады. Відэа публікуецца ўпершыню.

Лыжнік-вазочнік Вадзім Ліпінскі знайшоў маму, якая 22 гады таму кінула яго ў радзільні, штодня трэніруецца, каб трапіць на Паралімпіяду, і марыць пра свой дом.

Рок-гурт Brutto дае першы канцэрт у Менску пасьля доўгага перапынку. Глядзіце фотарэпартаж зь"Менск-Арэны".

З нагоды Міжнароднага дня жанчын мы прапанавалі вам праверыць свае веды пра жанчын, якія на працягу тысячагадовай беларускай гісторыі зьмянялі ня толькі Беларусь, але і сьвет. Гэта варта зрабіць і без нагоды.

Вярхоўны архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук: я ня ведаю, чаму Ватыкан не дае біскупа грэка-католікам у Беларусі, я дзіўлюся гэтаму. Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы даў інтэрвію Беларускай службе Радыё Свабода.

Хочаш доўга жыць — харчуйся як адвэнтыст. яны у сваёй большасьці вэгетарыянцы, хварэюць менш за астатніх амэрыканцаў і жывуць даўжэй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG