22 студзеня ў 10:45 нявызначаны мужчына забраў у касіра абменнага пункту аднаго зь менскіх банкаў, што на вуліцы Якуба Коласа, буйную суму грошай. Злачынца пагражаў падарваць бомбу, калі яму не дадуць грошы. Але ці праўда ў яго была выбухоўка, не паведамляецца.