Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Панаме затрымалі кіраўнікоў кампаніі, кліентамі якой былі дзясяткі беларускіх бізнэсоўцаў


Заснавальнікі юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca у Панаме Юрген Мосак і Рамон Фонсэка затрыманыя паліцыяй і дапытаныя. Пра гэта паведамляе шэраг замежных СМІ. Паводле The Guardian, перад гэтым у офісе кампаніі праходзілі ператрусы.

Кампанія Mossack Fonseca стала вядомая пасьля справаздачы Міжнароднага кансорцыюму журналісцкіх расьсьледаваньняў (ICIJ), якая была апублікаваная ў красавіку 2016 году і атрымала назву «Панамскага дасье». Расьсьледаваньне раскрывала сувязі сусьветных палітыкаў з афшорных кампаніямі.

У «Панамскім дасье», якое налічвала больш за 10 мільёнаў дакумэнтаў, згадваліся таксама 35 афшорных кампаній, якія маюць уладальнікаў зь Беларусі.

Беларускія імёны Панамы: цікавыя супадзеньні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG