Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прадмесьці Парыжу — беспарадкі праз паліцэйскае самавольства


Париж
Париж

У прадмесьці Парыжу Сэн-Дэні адбываюцца беспарадкі ў адказ на паліцэйскае самавольства. Пратэстоўцы падпалілі аўтамабіль, паведамляе газета Le Figaro.

На гэтым тыдні ў ваколіцах іншага парыскага прадмесьця Анэ-су-Буа прайшлі маршы супраць паліцэйскага гвалту.
Пратэсты перайшлі ў беспарадкі — дэманстранты падпальвалі машыны і сьмецьцевыя бакі. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ.
Пратэстоўцы абвінавачваюць праваахоўныя органы ў спробах замяць згвалтаваньне падазраванага ў распаўсюдзе наркотыкаў цемнаскурага юнака. Чатыры супрацоўнікі паліцыі былі адхіленыя ад выкананьня службовых абавязкаў праз расьсьледаваньне справы.
Паводле францускіх праваабаронцаў, з 2005 па 2015 год ахвярамі паліцэйскага гвалту ў краіне сталі 26 чалавек, яшчэ больш за 60 чалавек былі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG