Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя: расейская авіяцыя выпадкова забіла траіх турэцкіх вайскоўцаў


Пуцін па тэлефоне выказаў спачуваньні Рэджэпу Эрдагану.

Турцыя заявіла, што ў выніку расейскага авіяўдару выпадкова загінулі трое турэцкіх вайскоўцаў. Згодна з заявай ваеннага ведамства Турцыі, інцыдэнт адбыўся, калі расейскія вайскоўцы праводзілі апэрацыю супраць «Ісламскай дзяржавы».

У заяве таксама паведамляецца, што прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін патэлефанаваў прэзыдэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану і выказаў спачуваньні ў сувязі са здарэньнем.

Як заявіў Крэмль, абодва бакі выказалі гатоўнасьць да ўмацаваньня ваеннага супрацоўніцтва ў Сырыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG