Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзвычайнае здарэньне на «Гродна-Азоце»: грузавік пашкодзіў трубаправод з аміякам


У аўторак у другой палове дня на «Гродна-Азоце» адбылося надзвычайнае здарэньне — грузавік пашкодзіў трубаправод з аміякам, паведамляюць Naviny.by.

Як паведамілі на прадпрыемстве, «каля 17:25 грузавы аўтамабіль іншай арганізацыі, прыбыў пад загрузку прадукцыі, рухаючыся па тэрыторыі прадпрыемства пад забараняльны знак па вышыні, пашкодзіў трубаправод, па якім зьдзяйсьняецца выдача вадкага аміяку з цэху аміяк-3 у міжцэхавыя камунікацыі прадпрыемства».

На «Гродна-Азоце» падкрэсьлілі, што былі прынятыя апэратыўныя меры па лякалізацыі і ліквідацыі інцыдэнту і яго наступстваў: трубаправод быў адключаны запорной арматурай; небясьпечная зона агароджаная.

«Пацярпелых няма. Пагрозы жыцьцю і здароўю людзей на прадпрыемстве і жыхароў гораду няма. Замеры ўтрыманьня аміяку па стане на 18:30 на мяжы санітарна-ахоўнай зоны і ў бліжэйшай жылой забудове (завулак Куйбышава) — ніжэй за адчувальнасьць мэтаду вымярэньня», — паведамілі на прадпрыемстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG