Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта прыкрая сытуацыя, яна ня ў плюс беларускай дзяржаве». Алег Скрыпка пра затрыманьне Жадана


Затрыманьне і дэпартацыя ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана — прыкрая сытуацыя, якая ня пойдзе ў плюс беларускай дзяржаве. Пра гэта сказаў Алег Скрыпка, лідэр гурта «Воплі Відаплясава», перад сёньняшнім канцэртам у Менску.

«Сілавыя органы былі вымушаныя так сябе паводзіць, — сказаў Скрыпка. — Я думаю, яны ўжо шкадуюць пра гэта. Сам Сяргей Жадан шмат робіць для збліжэньня Беларусі і Ўкраіны. А хто кажа пра тэрарыстаў — на рабаўніку і шапка гарыць».

Сяргей Жадан прыехаў напярэдадні ў Менск на літаратурны фэстываль памяці Міхася Стральцова. Уначы зь пятніцы на суботу яго затрымала беларуская міліцыі. Паэт правёў ноч у Ленінскім РУУС. Раніцай яму ў пашпарце паставілі штам аб забароне ўезду ў Беларусь. Як патлумачылі Жадану, з прычыны забарону ўезду ў Расею, зь якой Беларусь мае бязьвізавую прастору.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG