Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталіцкіх сьвятароў у Аўстраліі абвінавачваюць у пэдафіліі


Мэльбурн
Мэльбурн

Каралеўская камісія Аўстраліі апублікавала дадзеныя расьсьледаваньня ў спакушэньні малалетніх каталіцкімі святарамі.

З 1980 па 2015 год каля 4,5 тысячы чалавек прызналіся ў тым, што яны сталі ахвярамі распусных дзеяньняў з боку прадстаўнікоў касьцёлу. За апошнія 60 гадоў, па дадзеных камісіі, каля сямі працэнтаў аўстралійскіх каталіцкіх сьвятароў прымалі ўдзел у спакушэньні непаўналетніх, гаворыцца ў апублікаваным дакладзе.

Найбольшая колькасьць выпадкаў зафіксавана сярод манахаў Ордэна гаспіталітаў сьвятога Яна Божага (баніфратры). Згодна з дакладам камісіі, каля сарака адсоткаў яго чальцоў датычныя да спакушэньня дзяцей.

Шэсьць архіэпіскапаў выкліканыя ў камісію ў бліжэйшыя тры тыдні, каб патлумачыць прычыны такіх паводзінаў з боку сьвятароў на працягу многіх гадоў, дакладвае Бі-бі-сі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG