Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС высьвятляе, ці знаходзіліся беларусы на борце зьбітага ў Конга верталёта


«Міністэрства замежных спраў і амбасада Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы прыкладаюць намаганьні, каб атрымаць з афіцыйных крыніц інфармацыю пра інцыдэнт зь верталётам, які, як мяркуецца, пілятаваўся беларускім экіпажам».

Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Ён дадаў, што пакуль афіцыйных зьвестак няма, апроч шэрагу паведамленьняў кангалезскіх і іншых мэдыяў, якія цьвердзяць, што экіпаж верталёта не пацярпеў.

«Аднак мы як наўпрост, так і з выкарыстаньнем магчымасьцяў пасольства Расеі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга працуем над тым, каб атрымаць афіцыйную інфармацыю, удакладніць, ці ідзе гаворка пра грамадзянаў нашай краіны, — цытуе БелТА Дзьмітрыя Мірончыка. — Тады будзем гатовыя падзяліцца адпаведнымі зьвесткамі з грамадзкасьцю».

Як паведамляе грузінская прэса, у Конга 28 студзеня былі зьбітыя два ўдарныя верталёты Мі-24. Адзін экіпаж верталёта складаўся з грамадзянаў Беларусі. Пілётаў шпіталізавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG