Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына абрабаваў абменьнік у Менску, пагражаў падарваць бомбу


Меркаваны злачынца

22 студзеня ў 10:45 нявызначаны мужчына забраў у касіра абменнага пункту аднаго зь менскіх банкаў, што на вуліцы Якуба Коласа, буйную суму грошай, паведамляе менская міліцыя.

Злачынца пагражаў падарваць бомбу, калі яму не дадуць грошы. Але ці праўда ў яго была выбухоўка, не паведамляецца.

Міліцыя апісвае злачынцу як мужчыну «славянскай зьнешнасьці», прыкладна 25 год , каля 175 см росту, сярэдняга целаскладу, з выцягнутым тварам, доўгім і прамым носам. Апублікавана відэа, на якім меркаваны злачынца ходзіць па краме, затым бяжыць па вуліцы.

Людзей, якія пазналі мужчыну, просяць зьвяртацца па тэлефонах 8 (029) 344-76-32, 8 (029) 159-02-01 ці 102.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG