Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратавальнікі знайшлі патанулае ў водах Малайзіі судна


ілюстрацыйнае фота


Каля месца крушэньня знойдзены некалькі выжыўшых. Складаныя ўмовы надвор’я абцяжарваюць пошукі.

Сувязь са шпацырным суднам, які перавозіў 28 турыстаў з Кітая і трох членаў экіпажа, была страчаная ў суботу каля 22:00 па мясцовым часе, праз амаль 12 гадзін пасля адпраўленьня з горада Ката-Кінабалу (адміністрацыйны цэнтр штата Сабах). Пра гэта паведамляе агенцтва Сіньхуа са спасылкай на генэральнае консульства КНР у Ката-Кінабалу.

Судна накіроўвалася на папулярны турыстычны курорт Мэнгалум, які разьмешчаны на маленькіх выспах. Курорт папулярны сярод дайвэраў і славіцца сваімі дзікімі пляжамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG