Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі адмянілі пакараньне за наведваньне сайтаў тэрарыстаў


Пазоў у Канстытуцыйны суд Францыі падаў адвакат жыхара горада Анжэ, якога ў верасьні мінулага году прысудзілі да двух гадоў зьняволеньня за наведваньне ісламісцкіх вэб-сайтаў.

Гэты артыкул Крымінальнага кодэкса ўводзіла пакараньне за «рэгулярнае наведваньне» інтэрнэт-рэсурсаў з кантэнтам, які ўтрымлівае «прамое падбухторваньне да зьдзяйсьненьня тэрарыстычных актаў» або «апалёгію гэтых актаў». Гаворка ідзе пра відэа забойстваў, якія зьдзяйсьняюцца тэрарыстамі, прапагандысцкія матэрыялы «Ісламскай Дзяржавы» і г.д.

Артыкул прадугледжвала да двух гадоў зьняволеньня і штраф 30 000 эўра, паведамляе RFI.

Адвакаты, якія аспрэчылі гэты артыкул КК, зьвярнулі ўвагу на «крайнюю расплывістасьць» фармулёўкі — «рэгулярнае наведваньне» злачынных сайтаў. Гэтая самая «рэгулярнасьць» у законе не была прапісаная і адкрывала магчымасьць для адвольных тлумачэньняў, абураліся пазоўнікі.

Да таго ж, спрэчны артыкул вызваляў ад пакараньня «добрасумленнае» наведваньне забароненых сайтаў — без злачыннага намеру і ў прафэсійных мэтах. Галоўная прэтэнзія адвакатаў заключалася ў тым, што даказваць адсутнасьць злачыннага намеру пры наведваньні забароненых сайтаў сьледзтву і суду павінны былі самі грамадзяне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG