Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піраты каля берагоў Нігерыі ўзялі ў палон маракоў з Расеі і Ўкраіны


Піраты напалі на судна «BBC Carribean» у Гвінэйскім заліве непадалёк ад Нігерыі. Яны захапілі сем грамадзянаў Расеі і грамадзяніна Ўкраіны.

Пра тое, што здарылася 7 лютага, паведаміла амбасада Расеі ў Нігерыі ў твітэры

Расейская дыпляматычная місія зьвярнулася да ўладаў Нігерыі з просьбай дапамагчы ў пошуках выкрадзеных.

У 2016 годзе піраты некалькі разоў бралі ў палон расейскіх маракоў. У сакавіку летась з палону быў вызвалены марак Іван Рудны. У сьнежні ў Нігерыі былі вызваленыя расейскія маракі, якія былі захопленыя ў палон у лістападзе 2016 году.

XS
SM
MD
LG