Удзень 24 лютага на будоўлі каля Курапатаў адбылася бойка паміж праціўнікамі будаўніцтва бізнэс-цэнтру і невядомымі людзьмі ў чорнай вопратцы.
У Менскім гарадзкім судзе 24 лютага выступілі з апошнім словам 27-гадовая Аліна Шульганава, якую абвінавачваюць у арганізацыі двайнога забойства ў сьнежні 2015 году, і адзін з выканаўцаў забойства, перадае БелаПАН.
У Слуцку ля цукровага заводу на месцы рэканструкцыі рэспубліканскай аўтадарогі Р23 Менск — Мікашэвічы праз паводку патанулі два пагрузчыкі.
У Вене зноў арыштаваны ўкраінскі бізнэсовец Дзьмітрый Фірташ у сувязі з патрабаваньнем ЗША наконт ягонай выдачы.
Выкрадзены ў Адэсе дэпутат Вярхоўнай Рады, намесьнік кіраўніка фракцыі Блёку Пятра Парашэнкі Аляксей Ганчарэнка ўжо знаходзіцца ў бясьпечным месцы, пачуваецца добра і пачынае сьведчыць у справе пра ягонае выкраданьне.
Уначы 23 лютага ў цэнтры Львова адбылася бойка паміж мясцовымі жыхарамі і грамадзянамі Беларусі.
У Парыжы сотні старшакляснікаў і студэнтаў выйшлі на пратэст супраць паліцэйскага гвалту. Старшаклясьнікі заблякавалі ўваходы ў дзесяткі школ, перш чым адправіцца на несанкцыянаваную вулічную акцыю.
У Мінабароны паведамілі, што ніхто не пацярпеў, а «самалёт не пакінуў тэрыторыю аэрадрома».
Малайзія абвясьціла ў вышук па лініі Інтэрполу чатырох падазраваных у датычнасьці да сьмерці Кім Чэн Нама, брата лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.
Трэцяя ноч у намётавым лягеры на поўначы Менску пачалася для абаронцаў Курапатаў спакойна, а скончылася нападам невядомых у масках. Свабода сачыла за падзеямі ад позьняга вечара да шостай гадзіны ранку.
Прыкладна а 3-й ночы на лягер абаронцаў Курапатаў напалі невядомыя ў масках з драўлянымі завостранымі палкамі.
Распачата крымінальная справа па факце нанясеньня шкоды ў буйным памеры ТАА «Белрэканструкцыя» — забудоўшчыку бізнэс-цэнтру каля ўрочышча Курапаты.
63-гадовы рэдактар апазыцыйнай газэты «Эрк» («Воля») Мухамад Бэкжан, які зьяўляецца малодшым братам Мухамада Саліха — галоўнага апанэнта былога прэзыдэнта Ўзбэкістана Іслама Карымава, які знаходзіўся ў зьняволеньні з 1999 года, быў выпушчаны на волю 22 лютага.
У Століне раённы суд завяршыў разгляд справы, фігурантамі якой зьяўляюцца сем’і міліцыянта мясцовага РАУС і непаўналетняга Ўладзіслава Палхоўскага.
Аўстрыйская паліцыя затрымала ўкраінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа, калі той пакідаў суд у Вене пасьля пасяджэньня, на якім судзьдзя «фактычна дазволіў» яго экстрадыцыю ў ЗША, паведамляе Бі-бі-сі.
У паветры Чэхіі і яшчэ шасьці эўрапейскіх краінаў знойдзены радыеактыўны ёд невядомага паходжаньня.
Апэляцыйны суд у Вене сёньня задаволіў скаргу пракуратуры Аўстрыі на адмову Зямельнага суду Вены ў красавіку 2015 году экстрадыяваць украінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа ў ЗША.
Ізраільскага вайсковага мэдыка Эльёра Азарыю, які быў арыштаваны за забойства палестынца, асудзілі на 18 месяцаў турэмнага зьняволеньня.
Ермакову забаронены ўезд у Беларусь на 5 год, вынікае з паперы аб высылцы. За незаконнае перасячэньне мяжы Беларусі яму пагражае крымінальная адказнасьць.
У прадмесьці Стакгольму Рынкебю, дзе пражываюць мігранты, ад панядзелка адбываюцца беспарадкі.
Эдуард Шышмакоў, якога пракуратура Чарнагорыі падазрае ў дачыненьні ды спробы забойства экс-прэм’ера краіны Міла Джуканавіча і зьвяржэньня ўлады, у 2014 годзе працаваў ваенна-марскім аташэ Расеі ў Варшаве.
У Нью-Ёрку 20 лютага памёр пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Расеі.
На поўначы Менску ад ранку 20 лютага актывісты ладзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У Сырыі ў выніку падрыву фугаса загінулі чатыры расейскія вайсковыя дарадцы, яшчэ двое параненыя, перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на заяву Міністэрства абароны Расеі.
У ЗША з касмадрома на мысе Канавэрал запушчана ракета-носьбіт Falcon 9 з грузавым караблём Dragon. Які належыць амэрыканскай кампаніі SpaceX апарат даставіць грузы на Міжнародную касьмічную станцыю (МКС).
Спэцслужбы ЗША і Вялікабрытаніі валодаюць доказамі датычнасьці расейскіх уладаў да спробы дэстабілізацыі Чарнагорыі ў дзень выбараў 16 кастрычніка 2016 года і замаху на былога прэмʼер-міністра Міла Джуканавіча. Пра гэта паведамляе газета Sunday Telegraph.
У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Фальшывае паведамленьне аб згвалтаваньні нямецкімі салдатамі 15-гадовай дзяўчынкі ў Літве скіраванае на падрыў іміджу місіі NATO ва Ўсходняй Эўропе.
Падвысіўся таксама ўзровень сьмяротнасьці немаўлят — такую інфармацыю паведаміў міністар аховы здароўя Валер Малашка.
47-гадовага мужчыну, які паходзіць з Паўночнай Карэі, затрымалі ў Малайзіі ў ноч зь пятніцы на суботу. Яго падазраюць у датычнасьці да забойства Кім Чэн Нама — старэйшага брата кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына.
Каардынатар руху «За свабоду» ў Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч выклікаў міліцыю на распаўсюднікаў чырвона-зялёных сьцяжкоў у Слуцку.
17 лютага на станцыі менскага мэтро «Аўтазаводзкая» загінуў 44-гадовы жыхар Магілёва.
У сталіцы Кіргізстану Бішкеку ўвечары 16 лютага на скрыжаваньні вуліц Фучыка і Васільеўскага тракту адбылася аўтамабільная аварыя. Джып Toyota Land Cruiser Prado з дыпляматычнымі нумарамі амбасады Расеі праехаў на чырвонае сьвятло і ўрэзаўся ў грузавы мікрааўтобус. Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў цяжкія пашкоджаньні і пазьней памёр у шпіталі.
У Віцебскім СІЗА больш за тыдзень трымаюць былога мытніка, на якога завялі справу за тое, што ён нібыта напаў на памежнікаў.
На выезьдзе з Полацку супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну з 4 асобамі, якія кіраваліся на «Марш абураных беларусаў» у Менск.
90-гадовы вэтэран вайны, сябра БНФ са Слаўгарада Фелікс Шкірманкоў ня можа атрымаць сваёй пэнсіі. Па ягоных словах, на яе накладзены арышт.
Гісторыя жыцьця і сьмерці 46-гадовага Кім Чэн Нама, старэйшага адзінакроўнага брата паўночнакарэйскага кіраўніка Кім Чэн Ына, абрастае новымі дзіўнымі падрабязнасьцямі.
Камітэт абароны правоў спажыўцоў міністэрства нацыянальнай эканомікі Казахстану выявіў парушэньні ў шэрагу імпартаваных харчовых прадуктаў, сярод якіх была і рагачоўская згушчанка.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) пачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі, пісьменьніка Яўгена (Захара) Прылепіна.
На поўдні Пакістану больш за 70 чалавек загінулі, больш як 150 — былі параненыя ў выніку выбуху ў суфійскай сьвятыні Лал Шахбаз Каландар.
Блогер зь Берасьця Сяргей Пятрухін і каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк заявілі, што выкрылі афэру з удзелам аднаго з прадпрыемстваў Беларускага фізкультурна-спартовага абʼяднаньня «Дынама».
Двое беларускіх кіроўцаў спрабавалі перавезьці ў Польшчу 4300 пачкаў цыгарэт у колах сваіх фураў. Сума кантрабанды ацэньваецца ў амаль 15 тысяч даляраў.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што Расея гатовая палепшыць сувязі з Пэнтагонам, але перасьцярог ад дыялёгу з «пазыцыі сілы» з боку Вашынгтона.
Паліцыя Малайзіі абвясьціла аб затрыманьні другой падазраванай у забойстве старэйшага брата паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына — Кім Чон Нама.
15 лютага група грамадзян Расеі ў сталічным «Прэзыдэнт-гатэлі» сарвала прэс-канфэрэнцыю спэцпрадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка ў Менску, якая павінна была прайсьці пасьля перамоваў трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс заявіў, што ЗША «адкрытыя для аднаўленьня супрацоўніцтва» з Расеяй, але будуць забясьпечваць магчымасьць амэрыканскім дыпляматам весьці перамовы з Масквой «з пазыцыі сілы».
Кіраўнік анэксаванага Расеяй Крыму Сяргей Аксёнаў паведаміў, што былы віцэ-прэм’ер ягонага ураду Алег Казурын затрыманы за хабар у асабліва буйным памеры.
Міжнародная група дасьледчыкаў Bellingcat назвала асобу чалавека, які кантраляваў транспарціроўку пускавой ўстаноўкі ракетнага комплексу «Бук» у Данбас.
Расейская радыкальная партыя «Другая Россия» узяла на сябе адказнасьць за зрыў брыфінгу Марціна Сайдзіка.
Уладзімір Кара-Мурза-малодшы выпісаны з рэанімацыйнага аддзяленьня 7-й клінічнай бальніцы Масквы, куды ён трапіў у пачатку лютага пасьля другога, як мяркуюць сваякі, атручваньня невядомым рэчывам, і пераведзены ў звычайную палату.
Загрузіць яшчэ