Як паведаміў генэральны інспэктар паліцыі краіны Халід Абу Бакар, у падазраванай інданэзійскі пашпарт на імя Сіці Айшы, на момант затрыманьня яна была адна.
Паўднёвакарэйскі тэлеканал «Чосун» паведаміў, што Кім Чон Нам быў атручаны з дапамогай іголак з атрутай. У рэпартажы гаварылася, што ў аэрапорце Куала-Люмпура на яго напалі дзьве жанчыны, пасьля чаго ўцяклі зь месца злачынства.
У сераду была затрыманая першая падазраваная — мяркуючы па дакумэнтах, гэта 18-гадовая грамадзянка Віетнама, паведаміла BBC.
Цяпер паліцыя Малайзіі шукае яшчэ некалькіх замежных грамадзян, якія, па словах уладаў, могуць быць датычнымі да забойства 45-гадовага Кім Чон Нама.
Кім Чэн Нам зьнік з КНДР пасьля сьмяротнага пакараньня свайго дзядзькі. Паводле СМІ, ён хаваўся ў Малайзіі. Пасьля прыходу да ўлады ягонага малодшага зводнага брата, Кім Чэн Нам дазваляў сабе крытыкаваць дзейнасьць сваяка.