Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узровень самагубстваў у Менску вырас у паўтара раза


Рэанімацыйная машына на менскай вуліцы, ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Падвысіўся таксама ўзровень сьмяротнасьці немаўлят — такую інфармацыю паведаміў міністар аховы здароўя Валер Малашка.

Зьвесткі былі агучаныя падчас выступу міністра на гадавой калегіі камітэту па ахове здароўя Менскага гарвыканкаму 17 лютага, перадае БелаПАН.

З 9 месяцаў 2016 году колькасьць самагубстваў у сталіцы павялічылася на 51,9% у параўнаньні з такім жа пэрыядам 2015.

Паказьнік сьмерці немаўлят у Менску летась перавышаў агульны ў краіне і складаў 3,2 выпадку на адну тысячу народжаных жывымі.

Павелічэньне сьмяротнасьці немаўлят ёсьць трывожным сыгналам, заяўляе Малашка. Паводле міністра, праблема знаходзіцца на ўзроўні ўчастковага гінэколяга і пэдыятра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG