Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён БНФ». У Слуцку прадаўцы сьцяжкоў напалі на актывіста


Віталь Амяльковіч, архіўнае фота
Віталь Амяльковіч, архіўнае фота

Каардынатар руху «За свабоду» ў Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч выклікаў міліцыю на распаўсюднікаў чырвона-зялёных сьцяжкоў у Слуцку.

«Група маладых людзей, якія прадстаўляліся глуханямымі, у Слуцку прыставалі да мінакоў, спрабуючы прадаваць дзяржаўныя чырвона-зялёныя сьцяжкі. Я зрабіў ім заўвагу, запытаўся, ці законная гэтая прадпрымальніцкая дзейнасьць. У адказ тыя пачалі мяне хапаць за рукі, спрабавалі адцягнуць, — сказаў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч. —

Як толькі распаўюднікі пабачылі міліцыю, яны напісалі: „Ён БНФ“, — і тыкалі на налепку на тэлефоне з Пагоняй».

Актывіст расказаў, што гэтыя ж людзі раней прадавалі расейскія сьцяжкі і «каларадзкія» стужкі. А калі ён спрабаваў іх фатаграфаваць, то паводзілі сябе агрэсіўна.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі прадаўцоў сьцяжкоў, паехаў у пастарунак і Віталь Амяльковіч. Ён напісаў тлумачальную.

Цяпер міліцыя апытвае прадаўцоў сьцяжкоў, выкліканы сурдаперакладчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG