Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя: Расеец, падазраваны ва ўдзеле ў змове, каб забіць прэм’ера Джуканавіча, пакінуў сьляды


Сярод асобаў у вышуку Інтэрполу — Эдуард Шырокаў, чыё сапраўднае прозьвішча Шышмакоў

Эдуард Шышмакоў, якога пракуратура Чарнагорыі падазрае ў дачыненьні ды спробы забойства экс-прэм’ера краіны Міла Джуканавіча і зьвяржэньня ўлады, у 2014 годзе працаваў ваенна-марскім аташэ Расеі ў Варшаве. Гэта вынікае з публікацый аб афіцыйных мерапрыемствах зь ягоным удзелам.

Так, у жніўні 2014 году разам з расейскім амбасадарам у Польшчы і генэральным консулам у Гданьску Эдуард Шышмакоў наведаў у порце Гдыня расійскі карабель «Сядоў».

Спэцпракурор Чарнагорыі Мілавое Катніч паведаміў у мінулую нядзелю, што абвінаваўчае заключэньне па справе аб спробе дэстабілізацыі Чарнагорыі пасьля выбараў 16 кастрычніка будзе гатова ня пазьней за 15 красавіка. Паводле пракурора, расьсьледаваньне цяпер вядзецца ў дачыненьні да 25-ці падазраваных і можа быць пашырана на іншых.

Катніч таксама паведаміў, што сапраўднае прозьвішча расейскага грамадзяніна, абвешчанага раней у міжнародны вышук як Эдуард Шырокаў — Шышмакоў — і што ён быў высланы ў 2014 годзе з Польшчы за шпіянаж. У польскай прэсе тады паведамлялася, што двое расейскіх грамадзян былі прызнаныя «пэрсонамі нон-грата». Іх імёны ня называліся.

Расейскія ўлады 20 лютага назвалі «безадказнымі» заявы аб сваёй датычнасьці да спробаў дэстабілізацыі Чарнагорыі. У той жа час міністар замежных спраў Чарнагорыі Срджан Дарманавіч абвінаваціў расейскія ўлады ва ўмяшаньні ў выбарчы працэс у Чарнагорыі І іншых краінах.

Чарнагорская пракуратура дапытала лідэраў апазыцыйнага «Дэмакратычнага фронту» Андрыю Мандзіча і Мілана Княжэвіча, якія, як мяркуе сьледзтва, мелі намер арганізаваць штурм парлямэнту ўвечары 16 кастрычніка. Пракуратура лічыць, што гэтыя па прарасейску настроеныя палітыкі ўваходзяць у лік арганізатараў злачыннай групы, якаючы плянавала тэракты, захоп дзяржустаноў І забойства Джуканавіча.

Мандзіч і Княжэвіч, якіх парлямэнт пазбавіў дэпутацкай недатыкальнасьці, заяўляюць аб фальсыфікацыі расьсьледаваньня ў інтарэсах уладаў і абвінавачваюць улады ў дзеяньнях, якія спрыяюць распальваньню «грамадзянскай вайны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG