Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога віцэ-прэм’ера анэксаванага Расеяй Крыму затрымалі за хабар


Алег Казурын
Алег Казурын

Кіраўнік анэксаванага Расеяй Крыму Сяргей Аксёнаў паведаміў, што былы віцэ-прэм’ер ягонага ураду Алег Казурын затрыманы за хабар у асабліва буйным памеры.

Сьледчы камітэт Расеі не называў імя былога чыноўніка. Аднак было сказана, што «ў пэрыяд знаходжаньня на пасадзе намесьніка старшыні савета міністраў Крыму, са жніўня па сьнежань, ён атрымліваў грошы за заступніцтва адной з фірмаў пры заключэньні дзяржкантракту на будаўніцтва жытла. Памер хабару складаў 27 млн. [расейскіх] рублёў».

У 2014 па 2016 год Казурын, былы вайсковец, працаваў кіраўніком дэпартамэнту гарадзкой гаспадаркі Севастопалю, а потым цэлы год быў віцэ-прэм’ерам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG