Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стакгольм: беспарадкі ў месцы пражываньня мігрантаў


Стакгольмскае прадмесьце Рынкебю

У прадмесьці Стакгольму Рынкебю, дзе пражываюць мігранты, ад панядзелка адбываюцца беспарадкі.

Паводле відавочцаў, хваляваньні ўспыхнулі, калі на станцыі мэтро паліцыянты паспрабавалі затрымаць чалавека, які знаходзіўся ў вышуку. У іх паляцелі камяні, пры гэтым адзін трапіў у паліцыянта. Паліцыянтам удалося пакінуць месца здарэньня разам з затрыманым.

Як паведаміла газэта Dagens Nyheter, паліцыя адкрыла агонь на паражэньне, калі ўдзельнікі беспарадкаў у прыгарадзе Рынкебю паспрабавалі перашкодзіць затрыманьню.

Празь дзьве гадзіны ў іншым раёне прыгараду Стакгольму пачаліся новыя беспарадкі, падчас якіх былі падпаленыя некалькі машын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG