Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы чацьверты падазраваны ў забойстве брата кіраўніка КНДР


Кім Чэн Нам
Кім Чэн Нам

47-гадовага мужчыну, які паходзіць з Паўночнай Карэі, затрымалі ў Малайзіі ў ноч зь пятніцы на суботу. Яго падазраюць у датычнасьці да забойства Кім Чэн Нама — старэйшага брата кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына.

Кім Чэн Нам быў атручаны ў аэрапорце сталіцы Малайзіі 14 лютага. Паводле інфармацыі газэты The Times, ва ўчыньні забойства ўдзельнічалі шэсьць чалавек. Мужчыну накінулі на твар хустку з атрутай.

У першыя дні былі затрыманыя тры чалавекі — дзьве жанчыны зь віетнамскім і інданэзійскім пашпартамі і грамадзянін Малайзіі. Спэцслужбы Паўднёвай Карэі мяркуюць, што за забойствам стаяць спэцслужбы КНДР.

Кім Чэн Нам жыў у асноўным за мяжою і публічна крытыкаваў улады Пхеньяна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG