Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства як падарунак: Брата Кім Чэн Ына маглі атруціць ядам, які ёсьць у рыбе фугу


Кім Чэн Ір — бацька і цяперашняга дыктатара Кім Чэн Ына, і забітага Кім Чэн Нама — на першых старонках газэт

Гісторыя жыцьця і сьмерці 46-гадовага Кім Чэн Нама, старэйшага адзінакроўнага брата паўночнакарэйскага кіраўніка Кім Чэн Ына, абрастае новымі дзіўнымі падрабязнасьцямі. Але большасьць не сумняваецца ў тым, што 13 лютага ў Малайзіі паўночнакарэйскія спэцслужбы зрабілі паказальнае забойства — з помсты, рэўнасці і для застрашваньня ўсіх падданых «бліскучага таварыша» і «генія сярод геніяў», які стаіць на чале КНДР. А таксама ў якасьці «падарунка» да дня нараджэньня Кім Чэн Іра — бацькі і цяперашняга дыктатара, і забітага — які пампэзна адзначаецца 16 лютага ў Паўночнай Карэі

У Малайзіі ў чацьвер 16 лютага, як паведаміла паліцыя аднаму з найстарэйшых мясцовых англамоўных выданьняў New Straits Times, быў арыштаваны яшчэ адзін, трэці падазраваны ў сувязі з расьсьледаваннем сьмерці Кім Чэн Нама. Яго імя не называецца, гэта 26-гадовы грамадзянін Малайзіі, нібыта каханак адной з раней затрыманых па гэтай справе двух жанчын, апазнаных па запісах з камэр відэаназіраньня ў міжнародным аэрапорце Куала-Лумпура, дзе адбылося злачынства.

Меркаваная забойца Кім Чэн Нама
Меркаваная забойца Кім Чэн Нама

Першая з затрыманых у момант арышту 15 лютага ўсе ў тым жа аэрапорце мела пры сабе дакумэнты на імя грамадзянкі Віетнаму (спачатку гаварылася, што М’янмы), ёй 29 гадоў, яна накіроўвалася ў Ханой. Другой жанчыне, якая мела малайзійскага бойфрэнда, 25 гадоў, у яе ў гатэлі пры затрыманьні знайшлі інданэзійскі пашпарт і авіябілет у Сэул, сталіцу Паўднёвай Карэі.

Пры гэтым суд зрабіў заяву, што абедзьве жанчыны «затрыманыя для аказаньня дапамогі сьледзтву», і ім толькі на працягу найбліжэйшых сямі дзён забаронена пакідаць краіну. Пазьней зьявіліся паведамленьні, што спэцслужбы Малайзіі абвясьцілі ў вышук яшчэ пецярых падазраваных, адна з якіх — жанчына.

Кім Чэн Нам (архіўнае фота)
Кім Чэн Нам (архіўнае фота)

Затрыманая грамадзянка Віетнама, якая называе сябе Дон Ці Хыонг — тая самая галоўная падазраваная ў белай кофце з буйным надпісам «LOL» на грудзях, малюнкі якой растыражавалі за апошнія дні сусьветныя СМІ. Як піша малайзійская выданьне «The Star», яна кажа, што апынулася на месцы падзей выпадкова і стала ахвярай падману — выпадковыя знаёмыя нібыта папрасілі яе разыграць іх прыяцеля, накінуўшы яму на твар мокрую хустку. «Прыяцелем» быў Кім Чэн Нам.

Паводле інфармацыі паўднёвакарэйскіх журналістаў з найбуйнейшага выданьня «Часон ільба», Кім Чэн Нам перад смерьцю, калі ён папрасіў дапамогі ў служачых у зоне адлёту ў тэрмінале KLIA2 міжнароднага аэрапорту Куала-Лумпуру, задыхаўся, у яго былі амаль выпаленыя вочы, а з рота ішла пена. Ён нібыта сказаў, што хто-то схапіў яго ззаду, і ці то плюхнуў нейкай вадкасьцю ў твар, ці то накінуў на яго хустку зь дзіўным пахам (пакуль ніводная вэрсія афіцыйна не пацьверджаная).

Кім Чэн Нам памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў шпіталь ў прымесьці Куала-Лумпуру. Выкарыстаны для забойства яд, паводле мясцовых мэдыкаў, падаецца больш таксычным, чым цыяністы калій. А жанчыны, якія ўдзельнічалі ў гэтым злачынстве, паводле дадзеных малайзійскіх спэцслужбаў, потым спакойна селі ў таксі і зьехалі з аэрапорту — пра гэта распавёў кіроўца, які іх вёз і якога таксама зьмясьцілі пад арышт.

Кім Чэн Ын на вайсковых вучэньнях у 2014 годзе
Кім Чэн Ын на вайсковых вучэньнях у 2014 годзе

У чацьвер намесьнік генэральнага інспэктара паліцыі Малайзіі Тан Шры Нур Рашыд Ібрагім паведаміў аб завяршэньні паталягаанатамічнага абследаваньня цела памерлага, але вынікі ўскрыцьця не абвясьціў. Аднак ужо зьявіліся здагадкі, што скарыстаным ядам можа быць альбо рыцын (але ён не дзейнічае так хутка), альбо тэтрадатаксін, які, напрыклад, ёсьць у вантробах знакамітай сярод гурманаў далікатэснай рыбы, вядомай у Японіі пад назвай фугу.

Як лічыць былы амбасадар Расеі ў Паўднёвай Карэі, усходазнавец Георгій Кунадзэ, адной з прычынаў забойства Кім Чэн Нама, які апошнія гады жыў у Кітаі, мог быць яго колішні заклік да брата ў газэтным інтэрвію пачаць рэформы ў Паўночнай Карэі:

— Трэба разумець, што, калі вы проста разважаеце пра тое, што, маўляў, нядрэнна б нешта зьмяніць, гэта проста вальнадумных словы, а вось калі вы кажаце зусім канкрэтна пра «рэформы кітайскага ўзору», гэта ўжо гучыць як прамы выклік уладзе. Таму што гэта менавіта тое, да чаго хочуць схіліць Паўночную Карэю самі кіраўнікі ў Пэкіне, і гэта тое, што ў прынцыпе пры некаторых умовах магло б спрацаваць. Калі заўтра КНДР паспрабаваць хутка ператварыць, дапусьцім, у Швэйцарыю, нічога добрага з гэтага не выйдзе, а калі ў Кітай — з эканамічнага пункту гледжання — то можа атрымацца. Так што размовы наогул пра рэформы — гэта дазваляецца для члена кіруючай сям’і, які жыве досыць свабоднай жыцьцём, вольнасьць, а намёкі на канкрэтныя крокі гучаць як крытыка і заклік.

Больш пра забойства і гісторыю жыцьця Кім Чэн Нама можна прачытаць тут.

XS
SM
MD
LG