Каардынатар руху «За свабоду» ў Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч выклікаў міліцыю на распаўсюднікаў чырвона-зялёных сьцяжкоў у Слуцку.
17 лютага на станцыі менскага мэтро «Аўтазаводзкая» загінуў 44-гадовы жыхар Магілёва.
У сталіцы Кіргізстану Бішкеку ўвечары 16 лютага на скрыжаваньні вуліц Фучыка і Васільеўскага тракту адбылася аўтамабільная аварыя. Джып Toyota Land Cruiser Prado з дыпляматычнымі нумарамі амбасады Расеі праехаў на чырвонае сьвятло і ўрэзаўся ў грузавы мікрааўтобус. Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў цяжкія пашкоджаньні і пазьней памёр у шпіталі.
У Віцебскім СІЗА больш за тыдзень трымаюць былога мытніка, на якога завялі справу за тое, што ён нібыта напаў на памежнікаў.
На выезьдзе з Полацку супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну з 4 асобамі, якія кіраваліся на «Марш абураных беларусаў» у Менск.
90-гадовы вэтэран вайны, сябра БНФ са Слаўгарада Фелікс Шкірманкоў ня можа атрымаць сваёй пэнсіі. Па ягоных словах, на яе накладзены арышт.
Гісторыя жыцьця і сьмерці 46-гадовага Кім Чэн Нама, старэйшага адзінакроўнага брата паўночнакарэйскага кіраўніка Кім Чэн Ына, абрастае новымі дзіўнымі падрабязнасьцямі.
Камітэт абароны правоў спажыўцоў міністэрства нацыянальнай эканомікі Казахстану выявіў парушэньні ў шэрагу імпартаваных харчовых прадуктаў, сярод якіх была і рагачоўская згушчанка.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) пачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі, пісьменьніка Яўгена (Захара) Прылепіна.
На поўдні Пакістану больш за 70 чалавек загінулі, больш як 150 — былі параненыя ў выніку выбуху ў суфійскай сьвятыні Лал Шахбаз Каландар.
Блогер зь Берасьця Сяргей Пятрухін і каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк заявілі, што выкрылі афэру з удзелам аднаго з прадпрыемстваў Беларускага фізкультурна-спартовага абʼяднаньня «Дынама».
Двое беларускіх кіроўцаў спрабавалі перавезьці ў Польшчу 4300 пачкаў цыгарэт у колах сваіх фураў. Сума кантрабанды ацэньваецца ў амаль 15 тысяч даляраў.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што Расея гатовая палепшыць сувязі з Пэнтагонам, але перасьцярог ад дыялёгу з «пазыцыі сілы» з боку Вашынгтона.
Паліцыя Малайзіі абвясьціла аб затрыманьні другой падазраванай у забойстве старэйшага брата паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына — Кім Чон Нама.
15 лютага група грамадзян Расеі ў сталічным «Прэзыдэнт-гатэлі» сарвала прэс-канфэрэнцыю спэцпрадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка ў Менску, якая павінна была прайсьці пасьля перамоваў трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс заявіў, што ЗША «адкрытыя для аднаўленьня супрацоўніцтва» з Расеяй, але будуць забясьпечваць магчымасьць амэрыканскім дыпляматам весьці перамовы з Масквой «з пазыцыі сілы».
Кіраўнік анэксаванага Расеяй Крыму Сяргей Аксёнаў паведаміў, што былы віцэ-прэм’ер ягонага ураду Алег Казурын затрыманы за хабар у асабліва буйным памеры.
Міжнародная група дасьледчыкаў Bellingcat назвала асобу чалавека, які кантраляваў транспарціроўку пускавой ўстаноўкі ракетнага комплексу «Бук» у Данбас.
Расейская радыкальная партыя «Другая Россия» узяла на сябе адказнасьць за зрыў брыфінгу Марціна Сайдзіка.
Уладзімір Кара-Мурза-малодшы выпісаны з рэанімацыйнага аддзяленьня 7-й клінічнай бальніцы Масквы, куды ён трапіў у пачатку лютага пасьля другога, як мяркуюць сваякі, атручваньня невядомым рэчывам, і пераведзены ў звычайную палату.
Парлямэнт Чарнагорыі па патрабаваньню пракурора Мілівоя Kaтніча пазбавіў сёньня дэпутацкай недатыкальнасьці лідэраў апазыцыйнага «Дэмакратычнага фронту» Андрэя Мандзіча і Міляна Княжэвіча ў сувязі з падазрэньнямі ў датычнасьці гэтых палітыкаў да спробы сілавога захопу ўлады.
Улады Малайзіі затрымалі жанчыну з Мʼянмы ў сувязі з расьсьледаваньнем па факце сьмерці Кім Чэн Нама, зводнага брата лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.
На жыхароў комплексу «Маяк Менску», якія 27 студзеня выйшлі на пікет супраць няякаснага будаўніцтва, былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Расейскія вайсковыя самалёты правялі небясьпечнае манэўраваньне паблізу эсьмінца ВМС ЗША ў Чорным моры на мінулым тыдні. Пра гэта 14 лютага паведамілі амэрыканскія вайскоўцы. Гэта былі першыя інцыдэнты такога роду пасьля прыходу да ўлады адміністрацыі Трампа.
Зводны брат лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына быў забіты ў панядзелак раніцай у Малайзіі, паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ са спасылкай на неназваныя крыніцы.
Галоўная рада Саюзу палякаў Беларусі прыпыніла ў правах сябра арганізацыі, былога старшыню Мечыслава Яськевіча і ягоную намесьніцу Гэлену Дубоўскую. Акрамя гэтага, Дубоўскую зьнялі з пасады дырэктара Польскай грамадзкай школы пры СПБ у Горадні.
Пазоў у Канстытуцыйны суд Францыі падаў адвакат жыхара горада Анжэ, якога ў верасьні мінулага году прысудзілі да двух гадоў зьняволеньня за наведваньне ісламісцкіх вэб-сайтаў.
Жыхарам мястэчак пад дамбай возера Ораўіл, што ў Каліфорніі, 11 лютага была абвешчаная тэрміновая эвакуацыя. Каля 160 тысяч чалавек жывуць у раёне, які могуць закрануць наступствы разбурэньня найвышэйшай дамбы ЗША.
На Кубку Фэдэрацыі па тэнісе падчас цырымоніі адкрыцьця матчу паміж зборнымі ЗША і Нямеччыны замест сучаснага нямецкага гімну арганізатары памылкова ўключылі кампазыцыю часоў Трэцяга райху.
У прадмесьці Парыжу Сэн-Дэні адбываюцца беспарадкі ў адказ на паліцэйскае самавольства. Пратэстоўцы падпалілі аўтамабіль, паведамляе газета Le Figaro.
Сёньня ўначы на ўкраінскім памежным пункце пропуску «Ягадзін» у Валынскай вобласьці на мяжы з Польшчай затрыманы 44-гадовы грамадзянін Беларусі за спробу кантрабанды наркатычных рэчываў.
Затрыманьне і дэпартацыя ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана — прыкрая сытуацыя, якая ня пойдзе ў плюс беларускай дзяржаве. Пра гэта сказаў Алег Скрыпка, лідэр гурта «Воплі Відаплясава», перад сёньняшнім канцэртам у Менску.
Рэакцыя Ўкраіны на затрыманьне Жадана: Расея намагацца паўплываць на беларуска-украініскія дачыненьні праз санкцыі на ўезд вядомых украінцаў
Машына, у якой ехала прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла, патрапіла ў аўтааварыю ў Асьвенціме, паведамляе Інфармацыйная служба Польскага дзяржаўнага радыё.
Насуперак заяве Аляксандра Лукашэнкі, Інтэрпол заяўляе, што не выдаваў міжнародны ордэр на арышт расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына.
Заснавальнікі юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca у Панаме Юрген Мосак і Рамон Фонсэка затрыманыя паліцыяй і дапытаныя. Пра гэта паведамляе шэраг замежных СМІ. Паводле The Guardian, перад гэтым у офісе кампаніі праходзілі ператрусы.
Анатоль Шумчанка, старшыня аб’яднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва», у сваім «Фэйсбуку» паведаміў пра тое, што невядомыя апаганілі ягоную машыну надпісам «ЛНР» і паклалі фальшывыя даляры пад дворнікі.
Пуцін па тэлефоне выказаў спачуваньні Рэджэпу Эрдагану.
Улады Парыжу плянуюць пабудаваць вакол Эйфэлевай вежы шкляны куленепрабівальны плот для дадатковай абароны ад тэрарыстаў, паведаміла агенцтву Reuters крыніца ў мэрыі Парыжу. Будаўніцтва павінна быць завершана да восені, распавялі чыноўнікі газэце Le Parisien.
Расейская «Новая газэта» паведаміла, што камандзір батальёну сэпаратыстаў «Самалі» Міхаіл Талстых, вядомы пад мянушкай Гіві, быў забіты чатырма сваімі падначаленымі.
Расейскі Генштаб пацьвердзіў, што расейскі бамбавік, выконваючы баявую задачу ў раёне гораду Эль-Баб, выпадкова нанёс удар па аб’екце, дзе знаходзіліся турэцкія вайскоўцы.
У дзяржаўным прадпрыемстве абслугоўваньня паветранага руху Ўкраіны («Украэрарух») пацьвердзілі, што інцыдэнт зь вяртаньнем самалёту кампаніі «Белавія» ў аэрапорт вылету летась ў кастрычніку цалкам вычарпаны.
«Гэта ёсьць значным тэхнічным здарэньнем, але гэта не ядзерная аварыя», — сказаў AFP высокапастаўлены мясцовы чыноўнік Аліўе Марміён пасьля выбуху.
Апошні не арыштаваны расейскімі ўладамі ўдзельнік хакерскай групы «Шалтай-Болтай» 8 лютага назваў сваё імя інтэрнэт-выданьню «Фонтанка».
За апошнія тры гады ў Беларусі вынішчана 100 тысяч дзікоў, заявіў 8 лютага міністар лясной гаспадаркі Міхаіл Амяльяновіч, перадае БелаПАН. Рашэньне аб масавым вынішчэньні дзікоў было прынятае ў 2013 году, калі ў Гарадзенскай і Віцебскай абласьцях зьявілася афрыканская чума сьвіней.
У Кіеве сьледчая група, якая расьсьледуе справу пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета, абвясьціла першыя вынікі: падазраваныя ёсьць, але абвінавачаньні супраць іх ня вылучаныя.
Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў заяўляе, што сьледзтва ў справе забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета разглядае ягоную апазыцыйную ды журналісцкую дзейнасьць у Расеі і Беларусі.
Піраты напалі на судна «BBC Carribean» у Гвінэйскім заліве непадалёк ад Нігерыі. Яны захапілі сем грамадзянаў Расеі і грамадзяніна Ўкраіны.
Суд Партызанскага раёну Менску 7 лютага прысудзіў тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму менчуку Кірылу Філіпчыку, як таго і прасіў пракурор.
Блогера Аляксандра Лапшына экстрадавалі ў Баку. У аўторак ён быў дастаўлены ў сталіцу Азэрбайджану спэцыяльным рэйсам зь Менску, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Азэрбайджан», які знаходзіцца ў бакінскім аэрапорце.
Загрузіць яшчэ