Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэнісным матчы ЗША — Нямеччына праз памылку выканалі гімн Трэцяга райху

Нямецкая тэнісістка Андрэа Петкавіч.
Нямецкая тэнісістка Андрэа Петкавіч.

На Кубку Фэдэрацыі па тэнісе падчас цырымоніі адкрыцьця матчу паміж зборнымі ЗША і Нямеччыны замест сучаснага нямецкага гімну арганізатары памылкова ўключылі кампазыцыю часоў Трэцяга райху.

Пазьней арганізатары спаборніцтваў прынесьлі прабачэньні гледачам і нямецкай камандзе. Прычыну, зь якой пераблыталі дзьве вэрсіі гімну, не патлумачылі.

Нямецкая тэнісістка Андрэа Петкавіч заявіла, што, пачуўшы гімн нацысцкай Нямеччыны, хацела пакінуць тэнісны корт. Яна назвала памылку арганізатараў «увасабленьнем невуцтва».

У сучасным гімне Нямеччыны выкарыстоўваецца тая ж музыка, што і ў эпоху Трэцяга райху. З тэксту часоў нацыянал-сацыялізму былі выключаныя першыя два куплеты пра вяршэнства нямецкай нацыі.

А чэрвені 2008 году падчас наўпроставай трансьляцыі матчу чэмпіянату Эўропы паміж Нямеччынай і Аўстрыяй тэлебачаньне Швайцарыі суправадзіла гімн ФРН бягучым радком са словамі гімну Трэцяга райху. Тэлекампанія пазьней выбачылася перад гледачамі.

XS
SM
MD
LG