Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус спрабаваў перавезьці наркотыкі праз украінска-польскую мяжу


Сёньня ўначы на ўкраінскім памежным пункце пропуску «Ягадзін» у Валынскай вобласьці на мяжы з Польшчай затрыманы 44-гадовы грамадзянін Беларусі за спробу кантрабанды наркатычных рэчываў.

«Жыхар Гомеля ехаў з Варшавы ў Чарнігаў мікрааўтобусам «Фальксваген» і для праходжаньня кантролю выбраў «зялёны калідор» руху. Супрацоўнікі памежных апэратыўных падразьдзяленьняў ужо мелі інфармацыю пра яго намер незаконна перамясьціць праз дзяржаўную мяжу забароненыя прадметы, схаваўшы іх у аўтамабілі.

Памежнікі ініцыявала правядзеньне паглыбленага агляду транспартнага сродку, падчас якога пад дном аўтамабіля быў выяўлены прылеплены скотчам поліэтыленавы пакецік зь белым парашком», — паведамілі Радыё Свабода ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.

У аўтобусе знаходзілася яшчэ 7 пасажыраў, але кіроўца адмаўляў сваю датычнасьць да гэтай знаходкі. Выяўлены парашок вагой 6,4 грам адпраўлены на экспэртызу, а Служба бясьпекі Ўкраіны па гэтым факце зарэгістравала крымінальную вытворчасьць. Гэтае злачынства караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў з канфіскацыяй наркатычных ды псыхатропных рэчываў, якія былі прадметам кантрабанды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG