Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Парыжу хочуць агарадзіць Эйфэлеву вежу шкляной сьцяной


Улады Парыжу плянуюць пабудаваць вакол Эйфэлевай вежы шкляны куленепрабівальны плот для дадатковай абароны ад тэрарыстаў, паведаміла агенцтву Reuters крыніца ў мэрыі Парыжу. Будаўніцтва павінна быць завершана да восені, распавялі чыноўнікі газэце Le Parisien.

Вакол Эйфэлевай вежы ўжо ўстаноўлена мэталічная агароджа — яе ўзьвялі «часова» на пэрыяд правядзеньня чэмпіянату Эўропы па футболе ў чэрвені мінулага года. Нягледзячы на захады засьцярогі, футбольныя фанаты падчас масавых беспарадкаў прарвалі паліцэйскае ачапленьне і пералезьлі праз плот.

Новы ахоўны барʼер стане вышэй існуючага: плянуецца ўстаноўка лістоў куленепрабівальнага шкла вышынёй 2,5 мэтра. Згодна з праектам, будаўніцта сьцяны будзе каштаваць каля 20 млн эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG